Усе навіны

Байдачны пра працу ў мінскім «Дынама» у сезоне-2003: «У Хвастовіча цэнтральнае месца займаў трэнер, а ў Чыжа – не, ён толькі шкодзіў»

17 ліпеня 2024, 21:57

Экс-галоўны трэнер мінскага «Дынама» Анатоль Байдачны падзяліўся ўспамінамі аб канфлікце з былым прэзідэнтам каманды Юрыем Чыжом у сезоне-2003.

– У Яўгена Хвастовіча цэнтральнае месца займаў трэнер, а ў Юрыя Чыжа – не. Ён пачынае ўмешвацца, дыктаваць, нешта тлумачыць. Праз гэта ўзнікаюць канфліктныя сітуацыі. А ў мяне характар ​​таксама несалодкі. Я, шчыра кажучы, не хацеў вяртацца ў «Дынама». У мяне былі нядрэнныя адносіны з Чыжом, і ён настаяў.

– Гэта значыць, адносіны ў вас сапсаваліся за паўгода?

– Так. Шмат з-за чаго. Рабяты ў камандзе былі добрыя, гулялі мы выдатна. Але змагаліся супраць нас несумленнымі шляхамі. Былі і дамоўныя гульні, і ўсё што заўгодна. Была цэлая хеўра, вы самі ведаеце, хто на чале яе стаяў... Гэта было, нікуды ад гэтага падзецца.

– Пры гэтым у нечым падобным Чыж абвінавачваў вас.

– Не, у іншым. Я даваў інтэрв'ю, яму гэта не падабалася. Нібыта тамака камусьці і наверсе не падабалася. Я ж тлумачу: зносіны з журналістамі – адзін са складнікаў працы трэнера. Я ўвогуле што хацеў? Узначаліць зборную, а клуб пакінуць на Юрыя Курненіна. Груба кажучы, стварыць зборную на базе «Дынама».

Чым Чыж адрозніваўся ад Капскага? Капскі дапамагаў трэнеру. Усё рабіў і ствараў для камфортнай працы, а Чыж толькі шкодзіў.

– А Капскі вас клікаў калі-небудзь у БАТЭ?

– Не, і не мог клікаць. Памятаю, калі толькі ўзначаліў «Дынама», мы выйгралі ў Барысаве з лікам 2:1. Капскі прыйшоў на прэс-канферэнцыю, а я пытаю: «А што тут старонні робіць?» Але потым, дарэчы, усё здарылася наадварот: адносіны з Капскім сталі нармальнымі, а з Чыжом – не, – сказаў Байдачны.

ваша
Достаточно крупная европейская страна(по территории и населению).Но нас поставили на задворки Европы Эти байдачные и "шайка"всё про..ли с их "сборными на базе клуба"и прочей лабудой.Во всех сферах. Нам не дают развиваться.Чужаки высосали все соки из страны и превращают её в отсталый придаток кровавой империи.
Адказаць
0