Усе навіны

Жаночая зборная Беларусі згуляе з Чэхіяй у стыкавых матчах кваліфікацыі ЧЕ-2025

19 ліпеня 2024, 15:49

У Ньёне ў Швейцарыі адбылося лёсаванне стыкавых матчаў кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы-2025 па футболе сярод жанчын.

Жаночая зборная Беларусі згуляе з Чэхіяй, якая заняла чацвёртае месца ў другой групе Лігі А.

У выпадку паспяховага пераадолення першага накаўт-раўнда наступным сапернікам каманды стане пераможца пары Азербайджан - Партугалія.

Наступная стадыя кваліфікацыі будзе складацца з двух матчаў. Яны пройдуць у перыяд з 23 да 29 кастрычніка.

Раней беларуская зборная завяршыла выступленне на першым этапе адбору ў першай групе Лігі С з шасцю перамогамі з шасці на рахунку.