Усе навіны

«Марсель» і «Тотэнхэм» дамовіліся аб трансферы Хёйб'ерга

«Марсель» дамовіўся з «Тотэнхэмам» аб пераходзе цэнтральнага паўабаронцы П'ера-Эміля Хёйб'ерга, паведамляе Санці Аўна.

Сума трансферу – 13.5 мільёна еўра. Падпісанне кантракта адбудзецца ў бліжэйшыя дні.

28-гадовы датчанін выступаў за «шпоры» са жніўня 2020 года. За гэты час ён забіў 10 мячоў і аддаў 16 асістаў у 183 матчах.

Да гэтага паўабаронца таксама гуляў за «Саўтгэмптан», «Шальке», «Аўгсбург» і «Баварыю».

Хейб'ер стане чацвёртым пачаткоўцам «Марселя» у гэтае міжсезонне пасля Ліліяна Брасье, Ісмаэля Конэ і Мэйсана Грынвуда.