Камароўскі – пра паразу ад «Ла Фіярыты»: «У разуменні некаторых момантаў «Іслач» была дакладна не наперадзе»
Галоўны трэнер «Іслачы» Дзмітрый Камароўскі пракаментаваў вылет з еўракубкаў.
– Ці лічыце вы, што гэтая параза ад «Ла-Фіярыты» – ганьба?
– Забараніць камусьці неяк выказвацца я магу. Калі вы заўважалі, то я ва ўсіх інтэрвʼю з асцярожнасцю казаў пра суперніка, бо не ведаў, што яны могуць паказаць. Мала было інфармацыі і мы нават не маглі паглядзець на суперніка ў справе. Кажуць, што іх Чэмпіянат лічыцца аматарскім, але я гэтага не ведаю, таму, магчыма, так і ёсць. Таксама казалі, што ў «Ла Фіярыце» сабраныя адны аматары – звычайныя рабочыя. Па маёй інфармацыі – гэта не так, але мяне гэта цяпер у меншай ступені цікавіць.
Пасля першага матчу было відаць, што мы пераўзыходзілі суперніка ў хуткасці, у моцы, але ў разуменні некаторых момантаў і тэхнічнай рэалізацыі мы былі дакладна не наперадзе. І падыходзячы да другога паядынку была ўпэўненасць, што трэба проста скончыць пачатае. Але для гэтага трэба забіваць галы і я думаю, што нам было б прасцей, калі б мы забілі мяч. У гэтым годзе Наша асноўная праблема крыецца ў тым, што мы мала забіваем. У абароне мы добра дзейнічаем камандай, таму што апанент нанёс толькі адзін удар у створ нашай брамы за дзве сустрэчы, – сказаў Камароўскі.