«Бардо» абвясціў, што з-за даўгоў будзе пераведзены ў трэці дывізіён Францыі
«Бардо» выступіў з прэс-рэлізам, у якім адзначаецца, што з-за даўгоў клуб будзе пераведзены з Лігі 2 у трэці дывізіён.
«Хоць у апошнія дні аднавіліся дыскусіі, прадстаўнікі FSG (Fenway Sports Group – заўв.) паведамілі 22 ліпеня ФК «Бардо» і яго акцыянерам аб адмове стаць інвестарамі клуба, нягледзячы на запэўненні, прадстаўленыя зацікаўленымі бакамі.
Такім чынам, пры адсутнасці новых інвестараў, «Бардо» адклікаў апеляцыю, пададзеную на рашэнне DNCG (арганізацыя, якая ажыццяўляе кантроль над рахункамі футбольных клубаў Францыі – заўв.) ад 9 ліпеня 2024 года.
У выніку «Бардо» прымае санкцыю ў выглядзе паніжэння ў Championnat National 1 (3-і дывізіён Францыі – заўв.) на сезон 2024/2025 і будзе зноў выкліканы для прадстаўлення свайго бюджэту DNCG.
Гэты перыяд павінен дазволіць «Бардо» вярнуцца мацнейшым і на самым высокім узроўні. Клуб і яго акцыянеры запэўніваюць заўзятараў і ўсе зацікаўленыя бакі ў жаданні абараняць інтарэсы Клуба», – гаворыцца ў прэс-рэлізе.
Раней была інфармацыя, што «Бардо» можа абвясціць пра банкруцтва з-за даўгоў у памеры 40 млн еўра. У мінулым сезоне клуб заняў дванаццатае месца ў Лізе 2.