Усе навіны

Гулец ЧФР Арцян: «Нёман» – моцная каманда, больш згуляная, чым мы»

Паўабаронца ЧФР Андрэй Арцян выказаўся пра будучы матч з «Нёманам» у 2-м раундзе кваліфікацыі Лігі канферэнцый.

«Мы чакаем гэты матч з вялікім жаданнем і ўпэўненасцю, бо ён вельмі важны для ўсіх нас.

Вядома, мы яшчэ не на сто працэнтаў гатовы, таму што ў складзе шмат новых гульцоў, такіх як я. Каб пабудаваць каманду, патрэбны час, гэта не так проста.

Спадзяемся правесці добры матч. Мы сустракаемся з моцнай камандай, якая больш згуляная, чым мы» – сказаў Арцян.

Матч паміж ЧФР Клуж і гродзенскім «Нёманам» пройдзе сёння ў 20:30, на арэне ў Груі.