Усе навіны

Гулжыгіт Алыкулаў: «У першым тайме матчу з ЧФР у «Нёмана» было больш момантаў. У гульні ў адказ працягнем змагацца»

Паўабаронца «Нёмана» Гулжыгіт Алыкулаў падзяліўся меркаваннем аб першым матчы другога раунда кваліфікацыі Лігі канферэнцый супраць ЧФР (0:0).

– Дзякуй заўзятарам, якія змаглі патрапіць на гульню. З першых хвілін гулялі з настроем, да канца трымаліся. Будзем рыхтавацца да паядынку ў адказ. Будзем змагацца.

У першым тайме першыя 20 хвілін мы добра пачалі. Але потым супернік пачаў навязваць сваю гульню. З гэтай камандай можна гуляць. ЧФР заўсёды гуляе ў еўракубках. Лічу, мы далi добры бой. У першым тайме ў нас было больш момантаў, чым у суперніка, – сказаў Алыкулаў.