Усе навіны

Егіпет абгуляў Іспанію і з першага месца выйшаў у 1/4 фіналу Алімпіяды

30 ліпеня 2024, 18:40

Завяршыліся спаборніцтвы ў групе С алімпійскага футбольнага турніру сярод мужчын.

У апошнім, 3-м туры Егіпет абгуляў Іспанію (2:1), а Дамініканская Рэспубліка і Узбекістан згулялі ўнічыю – 1:1.

Егіпет дзякуючы гэтай перамозе выйшаў з групы і заняў першае месца, набраўшы 7 ачкоў. У іспанцаў 6 ачкоў і другое месца, яны таксама згуляюць у плэй-оф.

Не змаглі выйсці ў 1/4 фіналу Дамініканская Рэспубліка (2 ачкі, трэцяе месца) і Узбекістан (1 ачко, чацвёртая пазіцыя). Гэтыя каманды пакідаюць Алімпіяду.