Усе навіны

Ольма ўзгадніў кантракт з «Барселонай» – засталося дамовіцца з «РБ Лейпцыг»

1 жніўня 2024, 15:40

«Барселона» дамовілася пра асабістыя ўмовы кантракту з паўабаронцам «РБ Лейпцыг» Дані Ольма, піша Фабрыцыа Рамана.

Кантракт клуба з 26-гадовым Ольма будзе разлічаны да чэрвеня 2030 года. Таксама «Барселона» накіравала нямецкаму клубу новую прапанову ў 55 мільёнаў еўра з бонусамі ў 7 мільёнаў.

Дані з'яўляецца выхаванцам «Эспаньёла», аднак правёў 7 гадоў сваёй кар'еры ў «Барселоне». Пасля каталонскага клуба ён гуляў у «Дынама» Заграб, а ў 2020-м далучыўся да «РБ Лейпцыг».

У мінулым сезоне Ольма правёў 25 гульняў, аформіў 8 галоў і аддаў 5 асістам. На Еўра-2024 іспанец аформіў 3+2 у 6 матчах, трапіўшы ў сімвалічную каманду турніру. Падрабязная статыстыка тут

Больш трансфераў «РБ Лейпцыг» можна знайсці тут, «Барселоны» – тут.

Таксама ў нас ёсць поўны спіс пераходаў чэмпіянату Германіі тут і Іспаніі – тут.