Раман Грыбоўскі: «Булыга прапанаваў перайсці ў «Дняпро», каб дапамагчы роднаму гораду. Я думаў нядоўга»
Нападаючы «Дняпра» Раман Грыбоўскі распавёў пра вяртанне ў каманду.
– Дадому заўсёды прыемна вяртацца. Думкі толькі станоўчыя. Вядома, жадаецца прыносіць карысць камандзе, ну і сабе, у тым ліку.
Цяпер у «Дняпра» не самае добрае становішча ў турнірнай табліцы. Трэба паспрабаваць застацца ў вышэйшай лізе. А так, канечне, рады вярнуцца ў Магілёў.
Усё здарылася вельмі хутка. Пасля майго сыходу са «Славіі» патэлефанаваў Віталь Булыга і прапанаваў перайсці ў «Дняпро», каб дапамагчы роднаму гораду. Я думаў нядоўга і пагадзіўся.
Бачыў некалькі матчаў, прыходзіў на стадыён на гульню супраць салігорскага «Шахцёра». Я магу сказаць, што «Дняпро» – вясёлая каманда: вельмі шмат прапускае і заўсёды мае свае моманты ў нападзе.
Магчыма, недзе не хапае канцэнтрацыі. Вось здавалася б, забіваеш два «Шахцёру», але па выніку прапускаеш тры. Часам забітага мяча не хапае, а часам важна згуляць ззаду на нуль, – сказаў Грыбоўскі.