Усе навіны

Аляксей Краўчанка: «Беларускі рынак такі, што для ўзмацнення ў вышэйшай лізе не хапае футбалістаў, там каманды таксама плачуць»

3 жніўня 2024, 17:08

Галоўны трэнер «Паперпрама» Аляксей Краўчанка распавёў пра сітуацыю на трансферным рынку Беларусі.

– Цяпер з каманды сышло досыць шмат гульцоў. Ці варта чакаць кагосьці новага ў камандзе?

– Калі сапраўды, то два-тры футбаліста, канешне, нам неабходна набыць, гэта 100 адсоткаў. Але на дадзены момант беларускі рынак такі, што для ўзмацнення ў вышэйшай лізе не хапае футбалістаў, там каманды таксама плачуць. Недахоп у гульцах ёсць. Мы ж хочам і шукаем якасных футбалістаў на некаторыя пазіцыі, – сказаў Краўчанка.