Усе навіны

«Дняпро» афіцыйна абвясціла пра падпісанне бразільца Брыта

3 жніўня 2024, 19:22

Бразільскі атакуючы хаўбек Гільермэ Брыта афіцыйна стаў гульцом «Дняпра», паведамляе Telegram-канал «Ухо».

Раней 20-гадовы Брыта выступаў за бразільскія моладзевыя каманды «Палмейраса» і «Баіі».

Адзначым, што гулец таксама праходзіў прагляд у мінскім «Дынама».

Нагадаем, пасля 1-га круга ЧБ «Дняпро» ідзе на 14-м месцы ў табліцы. Каб выбрацца з зоны вылету, камандзе не хапае як мінімум 7 ачкоў.

Усе трансферы першай лігі тут.