Усе навіны

Куртуа пра Луніна: «Я ня той, хто павінен вырашаць за яго. Ён выдатны галкіпер»

4 жніўня 2024, 08:44

Галкіпер «Рэала» Цібо Куртуа распавёў, што ён думае пра магчымы сыход з каманды іншага брамніка Андрэя Луніна.

«Кожны павінен абраць тое, што ён лічыць найлепшым для сябе. Я не той, хто мусіць вырашаць за яго. У мінулым сезоне ён шмат гуляў і хоча працягваць гуляць. Кожны мусіць сам прымаць рашэнні.

Я абраў свой шлях шмат гадоў таму, і ён павінен выбраць свой, каб зрабіць як мага лепш для сваёй кар'еры. Ён выдатны брамнік і заслугоўвае найлепшага», – сказаў Куртуа.

Раней паведамлялася, што Лунін мог перайсці ў «Чэлсі», але трансфер сарваўся. 25-гадовы ўкраінец правёў у запасе таварыскі матч з «Барселонай» (1:2), у варотах гуляў Куртуа.

Усе трансферныя навіны «Рэала» чытайце тут.