Усе навіны

«Пагоня» Івуліна абвясціла дату першай гульні ў Кубку Польшчы-2024/25

5 жніўня 2024, 13:00

Футбольная каманда беларускай дыяспары ў Варшаве «Пагоня», капітанам якой з'яўляецца спартыўны блогер Аляксандр Івулін, абвясціла пра старт удзелу ў Кубку Польшчы.

Першы матч адбудзецца 10 жніўня а 19:00 паводле польскага часу. Праціўнікам беларусаў стане варшаўскі «Марымонт».

Гульня пройдзе ў Бямоўскім футбольным цэнтры.