Усе навіны

Ніка Уільямс пацвердзіў, што застанецца ў «Атлетыке»

Вінгер «Атлетыка» Ніка Ўільямс запісаў відэазварот да заўзятараў свайго клуба на фоне чутак аб трансферы ў «ПСЖ».

«Усё добра, я вярнуўся і з нецярпеннем чакаю пачатку гэтага сезона. Наперад, «Атлетык»! – сказаў Уільямс.

AS лічыць гэта пацверджаннем таго, што Ніка вырашыў застацца ў сваёй камандзе.

Нагадаем, галоўны трэнер парыжан Луіс Энрыке хацеў, каб Уільямс стаў гульцом ПСЖ, але іспанец адхіліў прапанову парыжскага клуба.

У мінулым сезоне Уільямс вызначыўся 8 галамі і 16 асістамі ў 37 матчах за клуб. Ён стаў пераможцам Еўра-2024 у складзе зборнай Іспаніі. Поўная статыстыка 22-гадовага вінгера тут.

Дзеючае пагадненне гульца з «Атлетыкам» разлічана да лета 2027 года.

Мы збіраем усе трансферныя навіны і пацверджаныя трансферы ў топ-чэмпіянатах у адпаведнай укладцы турніру – усе трансферы Ла Лігі глядзіце тут.