Усе навіны

Алег Радушка: «Раней да Клачкова ў мяне было значна менш прэтэнзій»

12 жніўня 2024, 08:27

Галоўны трэнер «Дняпра» Алег Радушка падзяліўся меркаваннем аб матчы з «Арсеналам» (1:3) у 17-м туры ЧБ.

– Дэбютаваў Гільерма Брыта. Як ацэньваеце яго выступ?

– Я думаю, што ён не паказаў тое, што, напрыклад, мы бачым на трэніроўках, скажу так. Ён даволі таленавіты хлопец. З мячом выдатна працуе. Я ўсяго толькі два тыдні працую з камандай. Пакуль шукаю спалучэнні. Не ведаю, як гэта атрымаецца, як я іх размяшчу на поле. Пакуль гэта складана.

Шкада, канешне, што Грыбоўскі выпаў. Мы на яго спадзяваліся як на цэнтральнага нападаючага. Таму што нам прыйшлося Клачкова перавесці ў напад. Тут у нас свае страты. Пасля гульні так адразу ўсё ахапіць – складана.

Трэба глыбокі аналіз правесці найперш. Пагаварыць з хлопцамі, у той жа час. Што ім перашкодзіла, што не атрымлівалася, чаму так сталася. Бо, можа, у іх фізічныя былі нейкія праблемы, можа, яшчэ нешта. Можа, надвор'е змянілася.

– Юрый Клачкоў – індывідуальна моцны гулец, зразумела, што ён больш на пазіцыі атакавалага хаўбэка гуляе, але як вам здаецца, ці выконваў усе вашыя патрабаванні?

– Вы ведаеце, не. Юрый гуляў вельмі строга па сваёй пазіцыі. У мяне было значна менш прэтэнзій да яго. Сёння я не ведаю, чаму ён так згуляў, таксама буду размаўляць.

Першы тайм у яго зусім не задаўся. Ён нават мала адпрацоўваў назад. У гэтай сітуацыі так хутка пасля гульні аналіз правесці складана. Гэта трэба ўсё ж пасядзець, паглядзець гульню больш уважліва, трэба перагаварыць з гульцамі. Разумееце? Калі мы аддаём перадачы суперніку, а нам забіваюць галы, то можа ўсё парушыцца ў псіхіцы. Вы ж самі разумееце, чыста псіхалагічна можа быць нейкае парушэнне ў камандзе. Таму будзем размаўляць, – сказаў Радушка.