Усе навіны

Карэн Варданян: «У 2022 годзе ў «Віцебску» шмат хто лаяўся, былі канфлікты, алкатэстары. Гэта ўсё пагаршала. Не было плана на выратаванне»

Паўабаронца «Віцебскa» Карэн Варданян узгадаў пра сезон-2022, пасля якога каманда вылецела з вышэйшай лігі.

– Сезон-2022 бурна пачаўся ў плане перадсезонкі. Думаў, у асноўны склад, можа, нават зноў падпусцяць. Яшчэ з-за маладосці мне шмат не давяралі.

А ў другой палове, калі ўжо ўсё вырашалася думаю, проста не хапіла спакою. Вельмі моцная напруга была ў распранальні.

Многія лаяліся, было шмат канфліктаў, алкатэстэры. Гэта ўсё пагаршала. Не было плана на выратаванне проста. Я думаю, трэба было, каб мы вылецелі ў першую лігу, каб перазагрузіліся для таго, каб усё пайшло так, як ідзе зараз, – сказаў Варданян.