Усе навіны

Руслан Юдзянкоў: «Удзячны Кандрацьеву, што ён даў мне шанец згуляць за зборную Беларусі. Марыў пра гэта з дзяцінства»

Абаронца «Кайсара» Руслан Юдзянкоў падзяліўся ўспамінамі ад дэбюту за зборную Беларусі.

– Твой дэбют у зборнай здарыўся ў дастаткова сталым узросце 34 гады. Што ты адчуваў, калі згуляў свой першы матч у футболцы каманды?

– Я доўга ішоў да гэтага, і марыў згуляць за зборную з дзяцінства. Я ўдзячны Георгію Пятровічу Кандрацьеву, што ён даў мне гэты шанц. Ды я разумею, што была складаная сытуацыя і выбару было мала. І хутчэй, я патрапіў туды таму, што шмат хто не прыехаў. Таму хацелася давесці ўсім і сабе, што я там не выпадкова.

Першы матч быў з Эстоніяй, мы яго прайгралі. Пасля мне патэлефанавала жонка, Лявон – гэта мой малодшы сын – узяў трубку і сказаў, што я зрабіў усё, што мог, і што ён мной ганарыцца. Тады нават паліліся слёзы, гэты момант я не забудуся ніколі! – адзначыў Юдзянкоў.