Усе навіны

Карла Анчалоці: «Цяжэй за ўсё – знайсці добры баланс з наяўнай у «Рэала» якасцю»

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці падзяліўся думкамі пра каманду пасля перамогі над «Аталантай» у Суперкубку УЕФА – 2:0.

«Мбапэ – неверагодна якасны гулец. Ён добра працаваў, камбінаваў з аднаклубнікамі і ўпарта працаваў у абароне.

Каманда не вельмі добрае гуляла ў першым тайме, але вельмі добра працавала ў абароне, і гэта было важна. Калі адкрылася прастора, нам стала лягчэй. Усе атакуючыя гульцы, такія як Белінгем, Віні і Радрыга ўнеслі свой уклад. У другім тайме каманда згуляла вельмі добра.

Учора з супрацоўнікамі я параўноўваў каманду з «Рэалам» 2014 году, але гэта вельмі складана. У 2014 годзе была фантастычная каманда з Крышцiяну, Бензема і Бэйлам – гэта была выключная лінія нападу. Што не мяняецца ў гэтым клубе, гэта якасць каманды. У нас гэта было ў 2014 годзе і мы маем гэта зноў праз 10 гадоў.

Белінгем, Вальвердэ і Чуамені паказалі выдатную працу. Гэта была зусім іншая гульня, з вялікай колькасцю двубояў і гульні адзін на адзін, цяжка было шукаць вялікую перавагу. Мы думалі аб тым, каб гуляць больш вертыкальна, закідваць мяч ззаду абаронцаў. Першы тайм быў няўдалым, але потым у нас было больш прасторы і больш момантаў. Усе трое згулялі вельмі добра, асабліва ў абароне і забяспечылі камандзе баланс у абароне.

Цяжэй за ўсё – знайсці добры баланс з наяўнай у нас якасцю. Мы спадзяемся правесці добры сезон, у нас фантастычная каманда і мы збіраемся знайсці гэты баланс», – сказаў Анчалоці.