Усе навіны

Кавалевіч пра Кульбакова: «Сыходзяць мэтры судзейскага корпуса, засталося абы-што»

17 жніўня 2024, 23:05

Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч падзяліўся меркаваннем аб завяршэнні кар'еры беларускага суддзі Аляксея Кульбакова.

– Я хачу павіншаваць Лёшу Кульбакова з цудоўным заканчэннем кар'еры. Вялікай, сур'ёзнай.

Вельмі сур'ёзны чалавек, дужа добры суддзя. На жаль, сыходзяць мэтры нашага судзейскага корпуса. Астатнім трэба не тое, што дадаваць... Засталося – не ведаю – абы-што, – сказаў Кавалевіч у эфіры «Беларусь 5».