Усе навіны

Андрэй Кудравец: «Буду рады прыехаць у зборную Беларусі, калі выклічуць»

19 жніўня 2024, 13:19

Беларускі брамнік маскоўскага «Дынама» Андрэй Кудравец распавёў, што чакае выкліку ў зборную Беларусі на вераснёўскія матчы Лігі нацый.

– Марцел казаў, што твой скіл гэта гульня нагамі і яму вельмі падабаецца гэта якасць у табе.

– Так, сапраўды. Проста ў БАТЭ, маім былым клубе, сістэма таго як выходзіць з абароны падобна да дынамаўскай. Мы таксама там выходзілі праз ніз, праз сярэдзіну. Таму для мяне гэта не навіна і я быў да гэтага гатовы.

– У верасні стартуе новы адборачны цыкл для зборнай Беларусі ў Лізе нацый. Ты чакаеш выкліку?

– Я заўсёды гатовы, буду вельмі рады прыехаць у зборную, калі мяне выклічуць. Зборная ёсць зборная, гэта таксама такі статут. Я ў апошні час не выклікаўся, але да гэтага выклікаўся ўвесь час. Паглядзім, як вырашыць трэнерскі штаб так і будзе, – сказаў Кудравец.