Усе навіны

«Нотынгем Форэст» прапаноўваў 25 млн фунтаў за Нкецію – «Арсенал» адхіліў прапанову, бо хоча прыкладна 30-35

20 жніўня 2024, 09:27

«Нотынгем Форэст» працуе над падпісаннем нападаючага «Арсенала» Эдварда Нкеціi, паведамляе журналіст The Athletic Дэвід Арнштэйн.

Першая прапанова клуба ў памеры 25 млн фунтаў з улікам бонусаў была адхіленая, паколькі «кананіры» разлічваюць атрымаць за свайго выхаванца прыкладна 30-35 млн.

Яшчэ адным прэтэндэнтам на нападаючага з'яўляецца «Крыстал Пэлас», але іх перамовы з «Арсеналам» не такія паглыбленыя, як у выпадку з камандай Нуну Эшпірыту Санту.

На рахунку Эдварда 38 галоў і 7 дзейсных перадач у 168 матчах за лонданцаў, пачынаючы з восені 2017 года.

У сезоне 2019/2020 аддаваўся ў арэнду ў «Лідс» на паўгода, забіў 5 галоў у 19 матчах.

Падрабязная статыстыка – тут.