Саўле, Лаўтара і Альварэс – у заяўцы Аргенціны на матчы з Чылі і Калумбіяй, Месі па-за складам
Зборная Аргенціны аб'явіла спіс на матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету-2026 супраць Чылі і Калумбіі.
Заяўка зборнай Аргенціны
Варатары: Вальтэр Бенітэс, Хераніма Рульі, Хуан Мусо, Эміліяна Марцінес
Абаронцы: Гансала Манцьель, Науэль Моліна, Крысціян Рамэра, Херман Пессель, Леанарда Балердзі, Нікалас Атамендзі, Лісандра Марцінес, Нікалас Тальяфіка
Паўабаронцы: Валянцін Барко, Леандра Парэдэс, Гіда Радрыгес, Алексіс Мак Алістэр, Энца Фернандэс, Джавані Ло Чэльса, Эсекіэль Фернандэс, Радрыга дэ Поль, Маціяс Соўле, Валянцін Карбоні.
Форварды: Нікалас Гансалес, Алехандра Гарнача, Джуліяна Сімяоне, Хуліян Альварэс, Лаўтара Марцінес, Валянцін Кастэльянас
Аргенціна згуляе з Чылі 6 верасня, з Калумбіяй - 10. Форвард зборнай Ліянель Месі прапусціць матчы з-за траўмы, атрыманай у фінале Копа Амерыка-2024.