Усе навіны

Абаронца «Дынама» Мінск Пігас пра гульню з «Лінкальнам»: «Штучнае поле не дадало пазітыву, у некаторых хлопцаў абвастрыліся траўмы»

20 жніўня 2024, 13:30

Абаронца мінскага «Дынама» Вадзім Пігас распавёў пра ўмовы пры гульні з «Лінкальнам» і выказаўся пра «Андэрлехт».

Нагадаем, першы матч плэй-оф Лігі Еўропы паміж мінчанамі і бельгійцамі адбудзецца 22 жніўня, у адказ – 29 жніўня.

– Так, у матчы ў адказ супраць «Лінкальна» у нас не ўсё атрымалася. Але самае галоўнае – прайшлі ў наступны раунд. Мы імкнемся гуляць у якасны футбол, але бываюць матчы, дзе не заўсёды ўсё атрымліваецца.

Штучнае поле не дадало станоўчых эмоцый. У некаторых хлопцаў нават абвастрыліся застарэлыя траўмы. І гэта сапраўды не пазітыў. Умовы ў прынцыпе былі няпростымі: спякота, «сінтэтыка». Пераход з аднаго газона на іншы заўсёды даецца цяжка.

«Андэрлехт»? Сур'ёзнага ўзроўню супернік. Бельгійскі чэмпіянат, несумненна, моцны. Аднак мы ў любым выпадку будзем узмоцнена рыхтавацца і наладжвацца, – сказаў Пігас.