Усе навіны

Ігар Слесарчук: «Дукса не хапае харызмы для таго, каб быць лідарам. У «Смаргоні» дапаможам зрабіць крок наперад»

Галоўны трэнер «Смаргоні» Ігар Слесарчук падзяліўся меркаваннем пра Мацвея Дукса.

- Мацвей добры футбаліст. Для «Смаргоні» ён адзін з вядучых гульцоў. Але Мацвей не лідар. Лідар – гэта чалавек, за якім ідуць. Дукса не хапае харызмы для гэтага. Але ён адзін з галоўных гульцоў для нас, мясцовы футбаліст.

Мы будзем дапамагаць Мацвею не вярнуць былыя кандыцыі, а зрабіць крок наперад. Навошта вяртацца ва ўчарашні дзень? Трэба ўлічваць, што хлопец паўгода не граў. Гэта цяжка.

Тры тыдні таму Дукса гуляў з «Белшынай». Там было не вельмі добра, зараз усё па-іншаму. Думаю, гулец будзе інтэгравацца ў склад. У мінулым годзе стылістыка гульні і функцыі Мацвея на полі былі іншымі. Цяпер мы прапануем гульцу нешта новае, – сказаў Слесарчук.