Усе навіны

Гульца «Смаргоні» Аскарава выклікалі ў зборную Казахстана U-21

23 жніўня 2024, 15:36

Абаронцу «Смаргоні» Мікаэля Аскарава выклікалі ў зборную Казахстана U-21.

21-гадовы гулец адправіцца туды пасля гульні з «Гомелем», якая пройдзе 30 жніўня ў 20-м туры ЧБ.

5 верасня казахстанская каманда згуляе з аднагодкамі з Мальты, 10-га – з Бельгіяй.

У бягучым сезоне Аскараў правёў за «Смаргонь» 12 матчаў ва ўсіх турнірах. Статыстыка тут.