Ігар Кавалевіч: «У «Нёмана» зашмат было браку пры пачатку атакі, які выкарыстала «Дняпро»
Галоўны трэнер «Нёмана» Ігар Кавалевіч перамогу над «Дняпром» (3:1) у 19-м туры вышэйшай лігі.
– Тое, што найлепшым гульцом матчу прызнаны Бялоў, кажа пра тое, што ў нас не вельмі добра ўсё складалася ў абароне. «Дняпро» меў тры-чатыры моманты для таго, каб забіць. Паўтаруся, дрэнна згулялі ў абароне. Прывозіць сабе моманты, маючы перавагі, не вельмі добрае. Для гэтага ёсць аб'ектыўныя прычыны: траўма Пархоменка, замена Вані Садаўнічага і Лаўрыка. Цэнтральная лінія абароны мянялася на працягу ўсяго матча. Зашмат было браку пры пачатку атакі, які выкарыстала «Дняпро».
Высокаякасную тактыку абраў супернік. Каманда гуляла за лініяй мяча і пры першай жа магчымасці хутка атакавала. У іх было пяць-шэсць контратак, якія маглі для нас завяршыцца не вельмі добра.
У цэлым, перамога ёсць перамога, а нюансы па матчы разбяром. У прынцыпе кантралявалі гульню, маглі забіваць. Такія матчы з не вельмі добрай абаронай здараюцца.
– Па статыстыцы «Нёман» – каманда другога тайма. У гэтым матчы такая тэза атрымала пацверджанне. Ці можаце гэта неяк пракаментаваць?
– Гэта значыць тое, што каманда добра гатовая фізічна. Калі мы ў гульні з «Тарпеда-БелАЗ» першапачаткова рабілі ўпор на другі тайм, пакінуўшы ў запасе Савіцкага і Зубовіча, ведаючы, што яны выйдуць і ўзмоцняць гульню, то ў гэтым матчы вырашылі, што Алыкулава, Зубовіча, Гвета і Савіцкага трэба выпусціць адразу, каб вырашыць зыход матча ўжо ў першым тайме. Ну а ў другім гуляць па ліку, такая была задумка. Крыху не атрымалася. У першым тайме забілі гол у адказ, у другім ужо забілі два. У нас ёсць варыятыўнасць, калі можам зыходзячы з суперніка і сваіх тактычных меркаванняў мяняць на полі людзей. Канешне, нам у цэнтры поля не хапала Мішы Казлова. Ён для нас сур'ёзная фігура, – адзначыў Кавалевіч.