Усе навіны

Карла Анчалоці: «Не думаю, што Мбапе трэба ставіць на левы фланг, ён будзе забіваць, гуляючы ў цэнтры»

25 жніўня 2024, 22:37

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчалоці лічыць, што форвард Кіліян Мбапе павінен гуляць толькі ў цэнтры нападу.

«Ён надзвычайны форвард – вельмі хуткі, добра рухаецца без мяча, меў тры ці чатыры шанцы. На гэтай пазіцыі ён будзе забіваць, як гэта рабіў заўсёды. Не думаю, што яго трэба ставіць на левы фланг, ён будзе забіваць, гуляючы ў цэнтры», – лічыць Анчалоці.