Аляксандр Храпкоўскі: «Калі «Маладзечна» лідаруе, вядома, хочацца паспрабаваць свае сілы ў вышэйшай лізе»
Галоўны трэнер «Маладзечна» Аляксандр Храпкоўскі распавёў пра задачы сваёй каманды на сезон.
– Ці была перад пачаткам сезона мэта – змагацца за вышэйшую лігу? І якія на дадзены момант кіраўніцтва клуба ставіць задачы перад вамі?
– У нас падабраўся такі калектыў, з якім не ставіць задачу самім сабе папросту нецікава. Цяпер, калі мы лідаруем, вядома, хочацца паспрабаваць свае сілы ў вышэйшай лізе. Не так даўно гулялі ў Кубку Беларусі матч супраць лідара чэмпіянату «Тарпеда-БелАЗ». Спрабавалі гуляць з імі на роўных. Зразумела, стараемся зрабіць усё, каб трапіць у эліту. «Маладзечна» даўно там не было, тым больш сёлета юбілей у клуба. На дадзены момант вельмі хочам пайсці вышэй. Як яно складзецца па выніку, паглядзім у канцы сезону. Ісці ад гульні да гульні – і там будзе відаць.
– З цяперашняй абоймай, якой вы валодаеце, ці магчыма навязаць барацьбу грандам у вышэйшай лізе?
– Дай бог, што ў нас атрымаецца. Усё роўна трэба будзе дадаваць свежасць у камандзе. На дадзены момант склад сфармаваны добра. Адсоткаў на 70 калектыў у такім сваім выглядзе гатовы да вышэйшай лігі. Але, натуральна, трэба дадаваць. І не толькі ў колькасці якасных футбалістаў, але і ў малюнку гульні, у іншых аспектах. Скажам так, мы не будзем хлопчыкамі для біцця – гэта 100%. Але каб адчуваць сябе яшчэ больш упэўнена, патрэбна свежая кроў, – сказаў Храпкоўскі.