Шыкаўка, Мартыновіч і чатыры падпісанты за рэжым выкліканыя ў зборную Беларусі на матчы супраць Балгарыі і Люксембурга
Галоўны трэнер Карлас Алас вызначыўся з канчатковым спісам зборнай Беларусі на бліжэйшыя матчы Лігі Нацый УЕФА супраць зборных Балгарыі і Люксембурга:
Брамнікі: Павел Паўлючэнка («Пахтакор», Узбекістан), Сяргей Ігнатовіч («Ардабасы», Казахстан), Фёдар Лапавухаў («Дынама» Мінск).
Абаронцы: Аляксандр Мартыновіч («Кайрат», Казахстан), Дзяніс Палякоў, Кірыл Пячэнін («Крылы Саветаў», Расія), Захар Волкаў («Хімкі», Расія), Аляксандр Паўлавец («Арарат-Арменія», Арменія), Сяргей Карповіч («Нёман»), Павел Забелін («Сокал», Расія), Ілля Маскалёнчык («Аланія», Расія).
Паўабаронцы: Уладзіслаў Клімовіч («Дыяшдзьер», Венгрыя), Макс Эбонг («Астана», Казахстан), Яўген Яблонскі («Астэрас», Грэцыя), Юрый Кавалёў («Балтыка», Расія), Валерый Грамыка («Кайрат», Казахстан), Аляксандр Сялява («Дынама» Мінск), Кірыл Капленка («Хімкі», Расія).
Нападнікі: Іван Бахар («Дынама» Мінск), Дзмітрый Антылеўскі («Хапаэль» Хайфа, Ізраіль), Максім Кірэеў («Льерс», Бельгія), Герман Баркоўскі («Дынама» Брэст), Яўген Шыкаўка («Карона», Польшча), Трафім Мельнічэнка («Дынама» Мінск).
Нагадаем, што ў верасні зборная Беларусі правядзе дзве афіцыйныя сустрэчы ў рамках Лігі Нацый УЕФА: 5 верасня згуляе са зборнай Балгарыі (21:45), а 8 верасня – са зборнай Люксембурга (16:00).
Адзначым, што Іван Бахар, Захар Волкаў, Уладзіслаў Клімовіч і Яўген Яблонскі з'яўляюцца падпісантамі за рэжым.