АдзінаборствыАмерыканскі футболАўта/мотаБабслей і санны спортБадмінтонБарацьбаБейсболБільярдБоксВалейболВеласпортВеславаннеВодныя віды спортуГімнастыкаГольфІншыяКанькабежны спортКёрлінгКіберспортКонны спортЛёгкая атлетыкаЛыжны спортНастольны тэнісПарусны спортПляжны футболПокерРэгбіСтральбаСучаснае пяцібор'еТрыятлонФехтаваннеФігурнае катаннеФутзалХакей з мячомХакей на травеЦяжкая атлетыкаШахматыЭкзатычныя вiдыЭкстрэмальныя віды
BE
Завадатар бойкі ў Кыргызстане, з-за якой звольнілі беларуса Ляўчука, трапіў у СІЗА і атрымаў футбольны бан на 5 гадоў
26 жніўня 2024, 22:40
Форвард кыргызстанскага «Мурас Юнайтэд» Мірбек Ахматаліеў адпраўлены ў СІЗА ў Бішкеку за бойку з аднаклубнікам.
Бойка адбылася на трэніроўцы каманды 15 жніўня, у выніку ўкраінскі гулец Яўген Тэрзі атрымаў пералом сківіцы. Пасля гэтага футбольны саюз Кыргызстана прыняў рашэнне аб адхіленні Ахматаліева на пяць гадоў, а цяпер стала вядома, што яму прад’яўленае крымінальнае абвінавачанне за «нанясенне шкоды здароўю».
Нагадаем, што з-за бойкі «Мурас Юнайтэд» вырашыў звольніць беларускага галоўнага трэнера Вячаслава Ляўчука і яго штаб, хаця яны працавалі ў клубе толькі з 6 ліпеня гэтага года.