Усе навіны

Фабрыцыа Рамана: «Мы зможам меркаваць пра «Чэлсі» толькі праз 3-4 гады. Гэта іх ідэя»

28 жніўня 2024, 11:20

Інсайдар Фабрыцыа Рамана не выключае, што сапраўдны патэнцыял цяперашняга складу «Чэлсі» можа раскрыцца ў бліжэйшыя пару гадоў.

«Мы зможам меркаваць пра «Чэлсі» толькі праз 3-4 гады. Гэта іх ідэя. Але я магу зразумець людзей, якія кажуць, што праект «Чэлсі» цяжка зразумець. І ўсю крытыку ў ягоны адрас.

Разумею гэта, яны патрацілі вялікія грошы, аднак мы не бачым вялікіх вынікаў. Але паверце мне, некаторыя з маладых гульцоў, якіх падпісвае клуб – гэта асаблівыя футбалісты.

Я заўсёды ўспамінаю Кендры Паэса з Эквадора, а таксама Эстэваа – гэты хлопец сапраўды асаблівы. Крыніцы ў Бразіліі бачаць у ім патэнцыял на ўзроўні Нэймара. Відавочна, што яны яшчэ маладыя, але мы гаворым пра фантастычныя таленты.

Некаторыя з іх ужо развіваюцца ў клубе. Паглядзіце на Мадуэке. Калі яго падпісвалі, ён не быў на ўзроўні «Чэлсі», а зараз ён ззяе. Коўл Палмер таксама быў фантастычнай інвестыцыяй.

Таму іх ідэя такая – паглядзім, як мы будзем развівацца праз 1-3 гады, калі ўсе гэтыя гульцы, у прыватнасці з Паўднёвай Амерыкі, далучацца да клуба. Гэта ідэя на доўгатэрміновую перспектыву.

Спатрэбіцца пэўны час? Так, але я думаю, што яны падпісваюць вельмі і вельмі добрых гульцоў», – сказаў Рамана.