Драгун – Мінспорту Лукашэнка: «Дзякуй, што далі магчымасць загладзіць віну і дазволілі прыносіць карысць беларускаму грамадству»
Экс-паўабаронца зборнай Беларусі і заснавальнік аматарскага DMedia з расійскай медыялігі Станіслаў Драгун пракаментаваў свой «допуск да прафесійнай дзейнасці» ў рэжымнай Беларусі.
«Сапраўды, на мінулым тыдні адбылося паседжанне [так званай] Генеральнай пракуратуры, дзе мяне рэабілітавалі за зробленыя памылкі.
Дзякуй ёй і [рэжымнаму] Мінспорту, што далі магчымасць загладзіць віну і дазволілі прыносіць карысць беларускаму грамадству і футболу, для чаго цяпер няма ніякіх перашкод.
Займацца прафесійнай дзейнасцю мне дазволілі зусім нядаўна, завошта яшчэ раз выказваю падзяку, таму прапаноў пакуль і не магло быць. Але калі нейкія дзяржаўныя ўстановы выкажуць жаданне супрацоўнічаць, я ахвотна разгледжу і пагаджуся. Пастараюся прыносіць карысць беларускаму футболу. Разлічваю, што зараз прапановы з'явяцца, і я буду запатрабаваны.
Скончыў курсы па спецыяльнасці «Спартыўны дырэктар» у Вышэйшай школе эканомікі ў Маскве (ВШЭ). Мне гэтая вобласць значна бліжэй, чым трэнерская праца. Трэнерам сябе не бачу і атрымліваць ліцэнзію ў планах няма. А вось прыносіць карысць беларускаму футболу на нейкай кіруючай пасадзе гатовы. Падабаецца адказваць за спартовы складнік у клубах цалкам.
У мінулым годзе аддаў у добрыя рукі дзіцячую школу, якая ў мяне функцыянавала ў Бараўлянах. Нажаль, не атрымлівалася надаваць ёй досыць час. А я прывык, што трэба ўсё рабіць або сумленна, або не рабіць наогул. Цяпер там працуюць добрыя спецыялісты», – сказаў Драгун.