Усе навіны

Форвард ПСВ Дэ Ёнг стаў найлепшым гульцом Эрэдывізі па сістэме «гол+пас» у XXI стагоддзі

2 верасня 2024, 12:00

Форвард ПСВ Люк дэ Ёнг стаў самым рэзультатыўным гульцом па сістэме «гол+пас» у XXI стагоддзі ў Эрэдывізі.

34-гадовы нідэрландскі форвард вызначыўся 2 асістамі ў матчы 4-га тура чэмпіянату Нідэрландаў супраць «Го Эхед Іглз» (3:0).

Цяпер на рахунку дэ Ёнга 258 рэзультатыўных дзеянняў (179 галоў і 79 асістаў) у 310 матчах Эрэдывізі.

Яму ўдалося апярэдзіць былога гульца «Гронінгена», «Твэнтэ» і «Аякса» Душана Тадзіча, які за сваю кар'еру ў гэтых клубах забіў 119 мячоў і аддаў 137 галявых перадач у чэмпіянаце (256 — па сістэме «гол+пас»).

Нагадаем, што Люк дэ Ёнг выступаў за «Дэ Графсхап», «Твэнтэ» і ПСВ у чэмпіянаце Нідэрландаў. Падрабязна кар'еру гульца можна паглядзець тут.

У гэтым сезоне нідэрландзец згуляў 5 афіцыйных матчаў ва ўсіх турнірах па ПСВ, аформіў 3 галы і аддаў 4 асісты. Статыстыка тут.