Усе навіны

Бергвейн пяройдзе ў «Аль-Іціхад», «Аякс» атрымае за яго 25 мільёнаў еўра

3 верасня 2024, 08:20

Левы вінгер «Аякса» Стэвен Бергвейн стане гульцом «Аль-Іціхада», паведамляе інсайдар Фабрыцыа Рамана.

Сума трансферу – 25 мільёнаў еўра. Гулец ужо прайшоў медагляд і найбліжэйшым часам павінен падпісаць кантракт. Пры гэтым пераход Вендэрсана Галена з «Порту» сарваўся.

Стэвен у мінулым сезоне забіў 13 мячоў і зрабіў 5 асістаў у 29 матчах за «Аякс». Статыстыка 26-гадовага вінгера зборнай Нідэрландаў тут.

«Аль-Іціхад» фінішаваў 5-м у аравійскім першынстве 2023/24. У гэтым сезоне каманда стартавала з 2 перамог у 2 матчах.

Усе трансферныя навіны і чуткі, звязаныя з клубамі Саудаўскай Аравіі, сабраны тут.