Усе навіны

Данарума, Мамардашвілі, Марцінес і Лунін – у намінантах на прэмію Яшына

Арганізатары прэміі «Залаты мяч» абвясцілі прэтэндэнтаў на прэмію Яшына. Яе ўручаюць найлепшаму брамніку года.

У спісе знаходзяцца Дыёгу Кошта («Порту», ​​Партугалія), Джанлуіджы Данарума («ПСЖ», Італія), Грэгар Кобель («Барусія» Д, Швейцарыя), Майк Меньян («Мілан», Францыя), Гіоргі Мамардашвілі («Валенсія», Грузія), Эміліяна Марцінес («Астан Віла», Аргенціна), Унаі Сімон («Атлетык», Іспанія), Ян Зомер («Інтэр, Швейцарыя), Андрэй Лунін («Рэал», Украіна»), Ронуэн Уільямс («Мамелодзі Сандаўнз», ПАР).

Эміліяна Марцінес з'яўляецца папярэднім пераможцам прэміі Яшына. Таксама яе выйгравалі Цібо Куртуа, Джанлуіджы Данарума і Алісан.

Пераможца будзе названы на ўрачыстай цырымоніі ў Парыжы 28 кастрычніка.