Усе навіны

Карла Анчaлоці: «Курыў сігару толькі раз у жыцці — цяпер у мяне поўны дом сігар, якія мне падарылі»

8 верасня 2024, 12:56

Галоўны трэнер «Рэала» Карла Анчaлоці расказаў, як святкуе перамогі.

«Люблю танцаваць, спяваць, добра праводзіць час з сям'ёй і сябрамі. Важна выбраць правільны момант для спеваў. Я спяваю толькі тады, калі мы на стадыёне і выйгралі тытул.

Мне здаецца, я аднойчы ў жыцці курыў сігару, тады ў аўтобусе з гульцамі. Я ніколі не куру сігары, але цяпер у мяне поўны дом сігар, якія мне падарылі. Як і жавальная гумка, якую мне заўсёды даюць, а я жую яе толькі на гульнях», – сказаў Анчалоці.

«Рэал» цяпер на другім месцы ў Ла Лізе з 2 перамогамі і 2 нічыімі.