Усе навіны

Андрэй Васілевіч: «Ацэньваць гульню зборнай Беларусі буду пасля шостага матча Лігі нацый»

10 верасня 2024, 13:05

Намеснік старшыні Беларускай федэрацыі футбола Андрэй Васілевіч адрэагаваў на выступленне нацыянальнай зборнай на старце Лігі нацый.

– Ацэньваць гульню і вынік першых двух матчаў пакуль вельмі складана. Я гатовы буду гэта зрабіць пасля шостага матча, калі мы скончым выступ у Лізе нацый. На сённяшні дзень для нас найважнейшы вынік.

Гэта афіцыйныя спаборніцтвы, на базе якіх фарміруецца рэйтынг нашай краіны. Бо футбол – гэта адзіны від спорту, які прадстаўляе нашу дзяржаву на міжнароднай арэне пад сцягам і гімнам. Для мяне гэта мае асаблівае значэнне. Таму і вынік хацелася атрымаць станоўчы, – сказаў Васілевіч.