Усе навіны

Аляксей Гаўрыловіч: «Хацелася, каб мінскаму «Дынама» выпаў «Чэлсі» на выездзе ў ЛК»

10 верасня 2024, 20:37

Абаронца мінскага «Дынама» Аляксей Гаўрыловіч пракаментаваў вынікі лёсавання групавой стадыі Лігі канферэнцый.

Нагадаем, беларусы згуляюць з дацкім «Капенгагенам», польскай «Легіяй», фінскімі «Хельсінкамі», шатландскім «Хартсам», грэчаскім «Панацінаікасам» і «Ларнам» з Паўночнай Ірландыі.

«Напэўна, хацелася толькі, каб выпаў «Чэлсі» на выездзе. А так усе супернікі трапіліся моцныя. А цікавейшыя тыя, з кім мы будзем гуляць на выездзе. Мне вельмі спадабалася ў Брусэлі. Поўны чыста футбольны стадыён, заўзятары на працягу ўсяго матча спяваюць і падтрымліваюць каманду – гэта невымоўныя адчуванні, нават не ўспомню нічога такога, з чым мог бы гэта параўнаць», – сказаў Гаўрыловіч.