Усе навіны

Шкурын падняўся на два пункты рэйтынгу футбалістаў у EA FC25

11 верасня 2024, 17:43

Амерыканская відэакампанія Electronic Arts прадставіла абноўлены рэйтынг футбалістаў сімулятара EA FC25.

Беларускі нападаючы «Сталі» Ілля Шкурын атрымаў рэйтынг 70. Летась яго ацанілі на 68. Такім чынам, гулец падняўся на два пункты.

У бягучым чэмпіянаце Польшчы беларус паспеў выйсці ў сямі матчах, дзе вызначыўся двума галамі і адным асістам. Падрабязная статыстыка тут.