Сяргей Падпалы: «Нават не рыхтаваўся да таго, што давядзецца прыняць «Шахцёр»
Расійскі в.а. галоўнага трэнера «Шахцёрa» Сяргей Падпалы распавёў аб сваім прызначэнні.
– Рашэнне прымалася не мной. Нават не рыхтаваўся да таго, што давядзецца прыняць каманду. Калі даведаўся, сказалі дзякуй Станіславу Сувораву.
Чаму так атрымалася? Тут некалькі прычын. Зразумела, што ён патрапіў у складаную сітуацыю, улічваючы праблемы з набыццём новых гульцоў. Яны правялі падрыхтоўчы перыяд, я ж далучыўся да клуба ў студзені, яшчэ з надзеяй, што зможам займацца селекцыяй. Мяне і запрашалі з гэтай мэтай.
Апошнія некалькі гадоў больш займаўся адміністрацыйнай працай: быў спартовым дырэктарам у Туле, працаваў там жа ў селекцыйным аддзеле. Але калі здарылася гэтая адстаўка, мне прапанавалі ўзначаліць каманду.
Пакуль у мяне дзейнічае кантракт да канца сезона. Зразумела, што сітуацыя няпростая, але што зробіш? Будзем працаваць у такіх умовах, – сказаў Падпалы.