Усе навіны

«Манчэстэр Сіці» перамог у кожным з 5 матчаў гэтага сезона

14 верасня 2024, 22:24

«Манчэстэр Сіці» перамог «Брэнтфaрд» у чацвёртым матчы АПЛ – 2:1.

Такім чынам, каманда Пепа Гвардыёлы атрымала 5-ю перамогу ў 5 гульнях сезона 2024/25. Спачатку «Сіці» абгулялі «Манчэстэр Юнайтэд» у матчы за Суперкубак Англіі (1:1, 8:7 па пенальці), а затым атрымалі 4 перамогі ў АПЛ: «Чэлсі» (2:0), «Іпсвіч» (4:1 ), «Вест Хэм» (3:1) і «Брэнтфард» (2:1).

Цяпер «гараджане» ідуць першымі ў табліцы АПЛ.