Усе навіны

Галкіпер «Іслачы» Свірскі перасягнуў дасягненне Камароўскага

16 верасня 2024, 15:50

25-гадовы беларускі брамнік «Іслачы» Аляксандр Свірскі стаў аўтарам новага клубнага рэкорду.

Ён згуляў за каманду 48 матчаў запар без замен. Яго серыя доўжыцца з 1 красавіка 2023 гады.

Ураджэнец Барысава перасягнуў дасягненне цяперашняга галоўнага трэнера каманды Дзмітрыя Камароўскага. Камароўскі правёў за каманду 46 матчаў у чэмпіянаце Беларусі без адзінага пропуску (з 1 красавіка 2018 года па 20 ліпеня 2019 года).