Гараўцоў пасля 1:3 з «Мінскам»: «Гомель» гуляў тры дні таму з мінскім «Дынама». Што тут тлумачыць?»
Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў матч супраць «Мінска» (1:3) у 21-м туры ЧБ.
– Каментаваць асабліва няма чаго. Сорамна за такую гульню. У першую чаргу мы прайгралі сёння ў руху, свежасці і эмоцыях. Гэта банальныя рэчы, але як ёсьць. Чаму так склалася? Думаю, тлумачыць не трэба.
– Андрэй Валер'евіч, я, канешне, не ведаю кухні «Гомеля», але заўзятары гэта праз вас даведаюцца, чаму так здарылася. Вы не хочаце тлумачыць, каб паднімаць гэтае пытанне?
– А што казаць? Мы гулялі тры дні таму з [мінскім] «Дынама» (каманда прайграла з лікам 0:2 у матчы 19-га тура ЧБ – Tribuna.com). Што тут тлумачыць?
– Гэта значыць не хапіла часу аднавіцца?
– Канешне. «Мінск» прапанаваў нам такі футбол: доўгія перадачы, гульня за спіну. Вельмі шмат было бегавой працы і нарабілі памылак, – сказаў Гараўцоў.