Усе навіны

Юзэпчук пра пераход у «Сокал» Багі: «Былі і іншыя варыянты развіцця кар'еры. І ў вышэйшай лізе Расіі, і ў першай»

20 верасня 2024, 10:38

Беларускі абаронца саратаўскага «Сокала» з Д2 Расіі Раман Юзэпчук, распавёў пра пераход.

– Спачатку магчымы пераход у «Сокал» пачаў абмяркоўваць з агентамі. А потым ужо мяне набраў Аляксей Анатольевіч Бага. Сказаў, што разлічвае на мяне, хоча, каб я быў у камандзе. У выніку ўсё ўзгаднілі. Хоць у мяне былі і іншыя варыянты развіцця кар'еры. І ў вышэйшай лізе Расіі, і ў першай. Але там усё не так лёгка было...

У камандзе мяне прынялі выдатна. Я такі чалавек, што ўвальюся ў любы калектыў, – сказаў Юзэпчук.