Антоніа Контэ: «Брамнік «Напалі» нават не запэцкаў пальчаткі»
Галоўны трэнер «Напалі» Антоніа Контэ пракаментаваў нічыю з «Ювентусам» (0:0) у матчы Серыі А.
«Ацэнкі суб'ектыўныя. Наш варатар нават не запэцкаў пальчаткі, тады як Ды Грэгорыа здзейсніў два суперсейвы пасля ўдараў Лукаку і Мактомінэя. У мяне былі асцярогі па абароне, але хлопцы згулялі вельмі добра. Пераход са шчыльнай абароны ў атаку мог прывесці да складанасцяў. Нам трэба лепш працаваць у нападзе.
Для мяне гэта было вялікае хваляванне. Менш за ўсё, што я мог зрабіць, – гэта падзякаваць заўзятарам «Ювентуса», з якімі я правёў 16 гадоў сваёй кар'еры (спачатку як футбаліст, потым як трэнер – заўв.). Вяртанне сюды заўсёды выклікае вялікае хваляванне і ніхто не зможа гэтага ў мяне адабраць», – сказаў Контэ.
Пасля 5-і тураў «Напалі» займае 3-ю пазіцыю з 10 ачкамі. Табліца тут.