Усе навіны

Аляксандр Івулін: «Добра, што Анатоль Капскі не ўбачыў 2020-га, сышоў легендай»

Спартыўны журналіст Аляксандр Івулін пракаментаваў шостую гадавіну з дня смерці Анатоля Капскага.

«Шэсць гадоў без Капскага.

У мяне два дні, якія памятаю па хвілінах. Гэта былі ўзрушэнні, якія змяняюць жыццё. Калі за секунду разумееш: як раней, ужо не будзе.

Вось гэтыя два дні.

Першы – калі за мной прыйшлі ў 2021-м.

Другі – калі ў 2018-м не стала Анатоля Анатольевіча.

Прагучыць жахліва, але недзе ў глыбіні душы разумею: добра, што КАА не ўбачыў 2020-ы. Яму не прыйшлося прымаць складаных рашэнняў, якія маглі расчараваць. Вялікі чалавек сышоў у свой час, зачыніўшы сваю эпоху.

Пайшоў легендай.

Усё яшчэ чакаю, калі каля «Капскі-Арэны» з'явіцца помнік Анатолю Капскаму. Напрыклад, у Эдмантане Уэйн Грэцкі выглядае нядрэнна», – сказаў Івулін.