Усе навіны

Гол Баркоўскага ў вароты «Арсенала» – найлепшы ў 22-м туры ЧБ па версіі АБФФ

24 верасня 2024, 14:36

АБФФ прызнала гол форварда брэсцкага «Дынама» Германа Баркоўскага ў вароты «Арсенала» (2:1) найлепшым у 22-м туры ЧБ.

Футбаліст адыграў у 22 матчах у бягучым сезоне вышэйшай лігі і набраў 12+8 па сістэме «гол+пас». Статыстыка тут.

Таксама ў тройку найлепшых увайшлі мяч абаронцы «Дняпра» Іллі Балтрушэвіча ў вароты «Смаргоні» і гол «Нафтану» ад паўабаронцы «Гомеля» Фернанда Нета.