Усе навіны

Генадзь Туміловіч: «Калі прыходзіш з нармальнымі ідэямі, Ботнікаў з Базанавым сядзяць з адкрытымі ратамі»

Экс-галкіпер зборнай Беларусі Генадзь Туміловіч раскрытыкаваў працу Уладзіміра Базанава на чале АБФФ.

– Ішла канкрэтная размова пра маё вяртанне ў Беларусь. Я кажу: «Юра, вось бачыш 20 палёў. Дай мне тут адну штрафную з натуральным полем і прыкладна столькі ж 20 на 20 пяску насып». Ён такі: «Ты ведаеш, мы грамадская арганізацыя. Мы не можам гэта вылучыць» Кажу: у арэнду дай. Ён: «Гэта ўжо камерцыя».

Калі прыходзіш з нармальнымі ідэямі, Ботнікаў з Базанавым сядзяць [з адкрытымі ратамі]. Ім жа ніколі гэтага не казалі, што можна зрабіць і развіваць. Але нават ім кажаш – яны ўсё роўна не «ўтыкаюць», пра што гаворка, таму што мы гаворым пра футбол. Калі пра стральбу, там [ім] цікава. Яны заводзяцца: «Вось, я там так...»

Касой (Юрый Вяргейчык) жа разумее. Але ў выніку ўся яго дзейнасць у федэрацыі, тое, што ён нарабіў... І тое, што ён зрабіў у дачыненні да БАТЭ, – гэта не без яго ўдзелу. Ён проста прыйшоў у Федэрацыю не ствараць, а знішчаць тых людзей, якія станавіліся ў яго на шляху.

Вяргейчык [мог] перацерці з міністрам, на даклад да яго з'ездзіць, расказаць, як у нас у футболе ўсё хрэнова, але нічога не прапанаваць і не рабіць. І калі ён зразумеў, што я [прыйшоў] з рэальнымі ідэямі, можна гэта ўвасабляць... кажу: «Давай мне любы клуб, без розніцы [якой], зборная, [пасада] у структуры федэрацыі». Ён: «Ты ведаеш, заробкі тут смешныя». Я кажу: а па мінскім «Дынама» што? Ён: «Патэлефануй Паўлюковічу, пагавары, можа цябе там возьмуць». Ха, я яшчэ буду тэлефанаваць Паўлюковічу, якога я на працу адміністратарам браў, – сказаў Туміловіч.