Усе навіны

«Мінск» не рэалізаваў пяць пенальці ў гэтым сезоне

24 верасня 2024, 22:00

24 верасня адбыўся перанесены матч 17 тура вышэйшай лігі, у якім «Мінск» у гасцях прайграў мінскаму «Дынама» (0:2).

На 84 хвіліне арбітр прызначыў пенальці ў вароты мінскага» «Дынама». Паўабаронца «Мінска» Яўген Зямко не здолеў перайграць Фёдара Лапавухава.

Такім чынам «гараджане» не змаглі забіць пяць з шасці пенальці ў гэтым сезоне.

Апошні раз нападнік Кірыл Забелін змог рэалізаваць 11-метровы ў матчы 3 тура супраць «Смаргоні» (2:3).

Нагадаем, на дадзены момант «Мінск» займае 13 месца ў турнірнай табліцы вышэйшай лігі, маючы ў актыве 19 ачкоў.